Сусветныя кошты на нафту працягваюць зніжацца на фоне навінаў з Лівіі
Лівія паступова аднаўляе нафтаздабычу.

Так, афіцыйны кошт нафты WTI (Light Sweet) на тэрміновай таварнай біржы New York Mercantile Exchange (NYMEX) у Нью-Йорку па выніках таргоў 2 студзеня 2014 года панізіўся на 2,98 дал. і склаў
95,44 дал./бар., кошт нафты Brent на электроннай таварнай біржы InterContinental Exchange Futures Europe (IСE Futures Europe) знізіўся на 3,02 дал. - да 107,78 дал./бар.
На зніжэнне кошту «чорнага золата» таксама паўплывалі спекуляцыі на тэму рэзкага росту запасу сырой нафты ў сховішчы ў Кушынге (штат Аклахома).
Пад канец 2013 года аналітыкі адзначалі праблему празмернасці нафты, якая здабываецца. Цяпер цяжка прадказаць, якімі будуць кошты на «чорнае золата», калі нафта з Ірана пачне
паступаць на сусветныя рынкі, завершыцца блакада паўстанцамі нафтавых тэрміналаў у Лівіі і адбудзецца мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ў Сірыі, адзначалі эксперты. Тым не менш яны дапускаюць, што ў
другой палове года кошт на нафту ўпадзе на 15% адносна узроўняў снежня 2013 года.
Нагадаем, пратэсты на нафтавых радовішчах і нафтаналіўных тэрміналах у Лівіі прывялі да абмежавання паставак сырой нафты на рынак. У лістападзе 2013 года вытворчасць нафты Лівіяй склала 350 тыс.
барэляў у дзень, да канца месяца яна скарацілася да 250 тыс. барэляў у дзень. Раней дзяржава вырабляла 1,4 млн барэляў у дзень.
top.rbc.ru