У Беларусі могуць з'явіцца в'етнамскія аўтамабілі?

Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Гошын наведаў завод мясцовага аўтавытворцы VinFast. Ён быў створаны два гады таму прыватнай в'етнамскай кампаніяй VinGroup. У бізнес укладзена 3 млрд долараў.

motorauthority.com

motorauthority.com

Кампанія плануе павялічыць вытворчасць машын да 250 тыс. у год, а пазней падвоіць да паўмільёна. Прадстаўнікі VinFast выказалі зацікаўленасць у выхадзе на беларускі рынак, а таксама іншыя рынкі Еўропы.
Акрамя таго, абмяркоўваліся магчымыя перспектывы супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці аўтакампанентаў, паведамляе пасольства.
Аўтамабілі VinFast створаны на базе ліцэнзійных нямецкіх рашэнняў. Седан пабудаваны на базе BMW пятай серыі пакалення F10, а красовер — на базе BMW X5 F15.
Паводле belaruspartisan.by