У Беларусі з'явіўся новы від махлярства з банкаўскімі карткамі і рахункамі
Пра так званы вішынг паведамляюць некалькі банкаў. Некаторыя з пацярпелых ужо напісалі заявы ў міліцыю, у аднаго з іх ашуканцы спісалі з рахунку 2,5 тысячы рублёў.
«Зламыснікі ажыццяўляюць званкі кліентам банкаў і, прадстаўляючыся работнікамі службаў бяспекі банкаў Беларусі, па розных прычынах просяць даць канфідэнцыйную інфармацыю: пашпартныя дадзеныя, — распавядаюць у «Банк БелВЭБ». — Зламыснікі таксама просяць даць рэквізіты банкаўскіх плацежных картак і коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар кліента».
У некаторых выпадках тыя, хто тэлефануе, прадстаўляюцца супрацоўнікамі падраздзялення IT-банка і ўдакладняюць, у якім з пералічаных банкаў кліент абслугоўваецца. Пасля гэтага кліенту паступае званок ад імя службы бяспекі банка з нумарам тэлефона таго банка, які кліент паказаў сам.
У асобных выпадках нумары ўваходных тэлефонных званкоў схаваныя альбо належаць аператарам сувязі Расійскай Федэрацыі.
Напярэдадні ў сталічную міліцыю звярнуліся мужчына і жанчына, якім патэлефанавалі нібыта прадстаўнікі аднаго з беларускіх банкаў і прасілі паведаміць пашпартныя дадзеныя і рэквізіты банкаўскіх карт. Мужчына адмовіўся паведамляць і сам звярнуўся ў банк. Аказалася, што з банка яму не тэлефанавалі. А вось жанчына паверыла на слова і ў выніку з карт-рахунка незаконна спісалі 2,5 тысячы рублёў, паведамляюць у МУС.
TUT.BY