У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

З 22 сакавіка ў Беларусі трэці раз за месяц падаражэюць бензін і дызельнае паліва, паведамляе «Белнафтахім».

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Кошт аўтамабільнага паліва ў Беларусі зменіцца 22 сакавіка. Бензін і дызельнае паліва стануць даражэйшымі на 2 капейкі.
З заўтрашняга дня цэны на паліва на беларускіх АЗС будуць такімі:
 
АІ-92-К5-Еўра — 2,08 руб.,
АІ-95-К5-Еўра — 2,18 руб.,
АІ-98-К5-Еўра — 2,40 руб.,
дызельнае паліва — 2,18 руб.
«Белнафтахім» тлумачыць павышэнне цэн на бензін сусветным ростам коштаў нафты.