У Мінску пройдзе першы міжнародны форум «ІТ-Краіна»

21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе міжнародны форум «ІТ-Краіна». Лічбавізацыя і аддаленая праца — вядучыя трэнды развіцця эканомікі. Роля бізнесу і дзяржавы ў гэтых працэсах.

1570187994345715.jpg


Праект «ІТ-Краіна» — гэта праграма стварэння сучаснай лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўным драйверам праекта з'яўляецца бізнес-супольнасць краіны. Місія праекта — зрабіць інфармацыйныя тэхналогіі асноўнай крыніцай даходу для грамадзян, бізнесу і дзяржавы.
Арганізатарамі Форуму выступіць Рэспубліканская Канфедэрацыя прадпрымальніцтва (РКП) сумесна з найстарэйшым беларускім ІТ-парталам KV.BY. Мерапрыемства праходзіць у рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У рамках Форуму пройдуць наступныя мерапрыемствы:- прэзентацыя і шырокае абмеркаванне праекта «ІТ-Краіна»;- выстава электрамабіляў «Транспарт Будучыні»;- падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшыя хмарныя прыкладанні для бізнесу.
На трох секцыях («Экасістэма», «Лічбавізацыя», «Працаўладкаванне») мерапрыемства «ІТ-Краіна» будуць разгледжаны бягучыя дасягненні кірунка і яго планы па інфарматызацыі ўсіх сфер нашага жыцця, уключаючы адукацыю, інфраструктуру, заканадаўства, сэрвісы, штучны інтэлект, стартапы, маркетынг, фінансавыя тэхналогіі, прамысловасць, навуку, транспарт, культуру і аддаленае працаўладкаванне.
Будуць паказаны першыя вынікі па аддаленым працаўладкаванню і працы па каналах інтэрнэт за мяжой жыхароў раёнаў і інвалідаў, а таксама прадстаўлена дэталёвая дарожная карта праекта па стварэнні да 2035 годзе 100 тысяч новых юрыдычных асоб, накіраваных на экспарт аддаленых паслуг, якія будуць здольныя забяспечыць працай каля 50% працаздольнага насельніцтва ў Беларусі.
У планах РКП выйсці да 2035 года:- ВУП у 200 мільярдаў долараў;- бюджэт 80 мільярдаў долараў;- сярэдні заробак больш за 2000 долараў.
Будуць прадстаўлены інструменты, якія спрыяюць дасягненню пастаўленых мэтаў і вынікі эканамічнага аналізу мэтаў праекта, разгледжана роля дзяржавы ў дасягненні пастаўленых задач.
Сярод запрошаных на Форум:- прадстаўнікі органаў дзяржаўнага Упраўлення РБ;- прадстаўнікі бізнес-супольнасцяў і ўсіх вядучых відаў бізнесу;- рэспубліканскія і замежныя СМІ;- асобы, якія жадаюць стаць часткай ІТ-Краіны.
Сачыце за абнаўленнямі на сайце Форума «ІТ-Краіна»! Уваход на мерапрыемствах па квітках.
Месца правядзення: Нацыянальная Бібліятэка (пр. Незалежнасці, 116).Час: 21 лістапада, пачатак у 10:00.
Паводле прэс-рэлізу