Урад пашырыў пералік сацыяльна значных тавараў з рэгуляванымі цэнамі.Чакаем росту цэн

Урад Беларусі пашырыў зацверджаны пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю не больш за 90 дзён на працягу аднаго года.

original_093220012021.png


Згодна з пастановай Саўміна №22 ад 18 студзеня 2021 года пералік дапоўнены такімі пазіцыямі, як субпрадукты мясныя харчовыя (акрамя субпрадуктаў з птушкі); каўбаса паўвэнджаная, варана-вэнджаная; маргарын; крупы пярловая; свежы часнык; свежы перац салодкі; папяровыя сурвэткі, перадае АФН.

Усяго ў абноўленым пераліку 33 пазіцыі.

Згодна з дадзенымі Нацбанка, цэны на сацыяльна значныя тавары растуць значна больш, чым на тавары з не рэгуляванымі цэнамі. Прынамсі, толькі у жніўні-снежні мінулага года гэтыя цэны больш-менш выраўняліся з агульным узроўнем інфляцыі.

Крыніца: Нацбанк РБ

Крыніца: Нацбанк РБ