Увод першага энергаблоку БелАЭС зноў перанеслі
Цяпер ён запланаваны на I квартал 2021 года, перадае Радыё Свабода.
Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч паведаміў, што першы энэргаблок БелАЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў першым квартале 2021 года, а другі — у 2022 годзе.
Пра гэта ён заявіў, выступаючы на 64-й сесіі генэральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене.
«Каранкевіч праінфармаваў аб ходзе будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. У жніўні завершана загрузка ядзернага паліва ў рэактарную ўстаноўку першага энэргаблока БелАЭС. Увод у эксплуатацыю першага энэргаблока намечаны на першы квартал 2021, другога — на 2022 год», — паведамілі ў Telegram-канале Мінэнэрга 21 верасьня.
16 верасня Аляксандр Лукашэнка казаў пра ўвод першага блоку АЭС у чацвертым квартале 2020 года, а менавіта 7 лістапада, у гадавіну кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе.