За год у Беларусі больш за ўсё падаражэлі мяса, грэчка і гарэлка

З харчовых тавараў у 2014 годзе ў Беларусі больш за ўсё падаражэлі мяса і мясапрадукты, грэчка і гарэлка.



miasa_z_hreczkaj.jpg

Пра гэта журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі цэн Нацыянальнага статыстычнага камітэта Аляксей Яркавец.
Характарызуючы рост коштаў на асобныя групы харчовых тавараў, Аляксей Яркавец адзначыў, што ў 2014 годзе больш за ўсё падаражэлі мяса і мясапрадукты — на 28,7%. Ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса) выраслі ў цане на 33,9% і 59,7% адпаведна. Алкагольныя напоі сталі даражэйшымі на 23,2% (на столькі ж падаражэў і цукар), у тым ліку гарэлка —  на 26,2%.
Крупы агулам падаражэлі на 20,9%, больш за ўсё дадала ў кошце грэчка (31,8%). Прасяная крупы падаражэлі на 22,9%, аўсяныя шматкі — на 20,7%.
Кошты на рыбу і рыбапрадукты выраслі на 16,1%, макаронныя і кандытарскія вырабы падаражэлі на 13,8% і 13,4% адпаведна. Яйкі падаражэлі на 10,3%, малако і малочныя прадукты — на 9,9%.
БелТА