Запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў дасягае крытычнай мяжы
Крэдыторская запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў паводле стану на 1 кастрычніка дасягнула амаль 50 мільярдаў рублёў. Гэта палова ўсяго валавога ўнутранага прадукту за 2017 год, які летась склаў 105 мільярдаў рублёў, перадае Белсат.
![049600145c77333c73525886d4f1f388.jpg 049600145c77333c73525886d4f1f388.jpg](/img/v1/images/049600145c77333c73525886d4f1f388.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле падлікаў Белстату крэдыторская запазычанасць за першыя дзесяць месяцаў дасягнула 48,7 мільярдаў рублёў. Пры гэтым пратэрмінаваная запазычанасць перакрочыла 8 мільярдаў рублёў. Разам з тым павялічваецца пратэрмінавая дэбіторская запазычанасць, якая паводле стану на 1 кастрычніка склала 8,5 мільярдаў рублёў. Агулам дэбіторская запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў склала 39,1 мільярдаў рублёў.
Акрамя іншага Белстат паведамляе, што па выніках студзеня-верасня месяцаў сёлета рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 9,5 %, рэнтабельнасць продажу – 7,7 %.
СК, belsat.eu