304 выпадкі каронавіруса зарэгістравана ў Беларусі
На 2 красавіка 254 чалавекі знаходзяцца на стацыянарным лячэнні з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале.
Усяго ў Беларусі зарэгістравана на 2 красавіка 304 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Міністэрства аховы здароўя не называе гэтую лічбу прама, але яна вынікае з выкладзенай інфармацыі. Па дадзеных міністэрства, 254 чалавекі знаходзіцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй, 4 памерлі і 46 ачунялі і выпісаныя. У суме гэта 304 выпадкі.
Чацвёра загінулых былі узроставымі пацыентамі з шматлікімі хранічнымі захворваннямі, па папярэдніх дадзеных, абцяжаранымі каронавіруснай інфекцыяй, адзначае Міністэрства аховы здароўя.
11 пацыентаў сёння маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Стан ацэньваецца як стабільны.
У большасці выпадкаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме.
У Беларусі рэгіструецца паступальнае павелічэнне колькасці хворых COVID-19, адзначае Міністэрства аховы здароўя. Большасць — кантакты 1-га і 2-га узроўняў. На 30 сакавіка было зафіксавана 152 выпадкі, пасля чаго да сённяшняга дня Міністэрства аховы здароўя не прыводзіла агульную колькасць выпадкаў.
Для поўнага выяўлення ўсіх магчымых выпадкаў COVID-19 медыкі пачалі тэставаць у дадатак да цяжкіх пнеўманій усіх пацыентаў з сярэднецяжкім станам пнеўманіі. Матэрыял бяруць з ніжніх дыхальных шляхоў, а не толькі мазок, што павышае дакладнасць. Выкарыстоўваюцца і айчынныя, і імпартныя тэст-сістэмы. У запасе больш за 11 тысяч тэстаў для правядзення лабараторных даследаванняў, працуюць 9 лабараторый, яшчэ 3 будуць запушчаны пры ўзнікненні неабходнасці.
На 2 красавіка пад медыцынскім наглядам як кантакты 1-га і 2-га ўзроўню знаходзяцца 9299 чалавек. З іх 1943 чалавека — у стацыянарных умовах.
У медыцынскіх установах Беларусі сфармаваны неабходны ложкавы фонд. Міністэрства аховы здароўя і ўлады зацвердзілі планы па перапрафіляванні лякарняў у залежнасці ад існай эпідэміялагічнай сітуацыі. З выразнай маршрутызацыяй пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, а таксама кантактаў 1-га і 2-га ўзроўню.
Пры перапрафіляванні ложкавага фонду адным з асноўных крытэрыяў з’яўляецца таксама аказанне ў поўным аб’ёме ва ўстановах аховы здароўя хуткай (экстраннай і неадкладнай) дапамогі пацыентам з іншымі саматычнымі і хірургічнымі захворваннямі. Як сцвярджае Міністэрства аховы здароўя, аб’ёмы аказання такой дапамогі не зніжаны ні ў адным рэгіёне рэспублікі аж да цэнтральных раённых бальніц. Часовае абмежаванне планавай дапамогі ў цяперашні час не аказвае ўплыў на медыка-дэмаграфічныя паказчыкі.
Прымаемыя меры накіраваны на стрымліванне распаўсюджвання інфекцыі за кошт санэпідрасследванняў і шпіталізацыі ўсіх пацыентаў, нават з бессімптомным пераносніцтвам і кантактных асоб. Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, такія меры дазваляюць стрымліваць лавінападобны рост захворвання, які характэрны для суседніх краін.
З 23 студзеня па 1 красавіка ў Беларусі праведзена больш за 32 тыс. тэстаў на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з найбольшай колькасцю выкананых тэстаў на коронавирус.
Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 сакавіка, што ў Беларусі 340 чалавек перанеслі каронавірус на нагах.
Паводле udf.by