«За аказанне гуманітарнай дапамогі лекарам» — штраф 2000 (фота, відэа)
Гэта не фэйк,
гэта рэчаіснасць расійскай сістэмы. Учора ў Наўгародскай вобласці
супрацоўнікі паліцыі спынілі аўтакалону прафсаюза "Альянсу лекараў" і
затрымалі актывістаў, якія везлі сродкі індывідуальнай абароны для мясцовых
медработнікаў.
Затрымлівалі жорстка другі раз за дзень. Лідара незалежнага прафсаюза "Альянс лекараў" Анастасію Васільеву яшчэ і збілі паліцэйскія ў цывільным.
Па словах актывістаў "Альянсу лекараў", Васільеву затрымалі, калі яна разам з інспекцыяй прафсаюза хацела з'язджаць з Акулаўкі. Ім сказалі, што ў пратаколах аб парушэнні рэжыму самаізаляцыі "засталіся памылкі". Васільеву гвалтоўна затрымалі, гэта трапіла на відэа. Актывісты паведамілі, што невядомы ў цывільным і рэспіраторнай масцы ўдарыў Васільеву і ўжыў задушлівы прыём. Са слоў актывістаў "Альянсу лекараў", паліцыянты збілі яшчэ траўматолага з Санкт-Пецярбурга Аляксея Абзіянідзэ, які ўваходзіў у інспекцыю прафсаюза. Пасля затрымання юрыста не пусцілі ў аддзел паліцыі да затрыманых лекараў.
Фота Дзінара Ідрысава
Раніцай 2 красавіка машыны актывістаў "Альянсу" спынілі ў Акулаўскім раёне Наўгародскай вобласці. Іх западозрылі ў парушэнні рэжыму самаізаляцыі, па даных актывістаў, аперацыяй па іх затрыманні асабіста кіраваў палкоўнік МУС Максім Данілаў. Пасля дастаўлення ў Акулаўку і складання пратаколаў актывісты прафсаюза паспелі раздаць лекарам сродкі індывідуальнай абароны, якіх не хапала мясцовым медыкам.
Відэа "Радыё Свабода" пра затрыманне раніцай 2 красавіка:
Затрыманым медыкам выпісваюць пратаколы "За аказанне гуманітарнай дапамогі лекарам" і даюць штраф у 2000 расійскіх рублёў.