Апублікаваная зводка МНС з лічбай інфіцкаваных каронавірусам у кожнай з абласцей

Папярэднія звесткі Міздароўя пра колькасць інфікаваных каронавірусам, апублікаваныя 1 красавіка, утрымлівалі інфармацыю пра 215 чалавек (плюс памерлых).

cororna.jpg

Гэта была інфармацыя па стане на 0:01 1 красавіка.
Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў зводку МНС, якая ўдакладняе звесткі Мінздароўя. У ёй указваецца колькасць хворых на каронавірус па рэгіёнах:

  • Мінск — 102,
  • Віцебская вобласць — 66,
  • Мінская вобласць — 33,
  • Гомельская вобласць — 9,
  • Гродзенская вобласць — 4,
  • Магілёўская вобласць — 1,
  • Брэсцкая вобласць — 0.

Яшчэ раз падкрэслім, што дадзеная зводка ўтрымлівае звесткі па стане на канец дня 31 сакавіка.
На працягу 1 красавіка колькасць выпадкаў павялічылася. Так, структуры Мінздароўя распаўсюдзілі інфармацыю пра выяўленне хворага на Брэстчыне.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», атрыманых з розных крыніц, за 1 красавіка колькасць захварэлых у Мінску вырасла са 102 да 158 чалавек. Звестак з іншых абласцей па стане на 1 красавіка мы пакуль не маем.
Паводле Нашай Нівы