5 сакавіка суд разгледзіць апеляцыю шматдзетнай маці Ірыны Моцнай
У Магілёве 5 сакавіка ў абласным судзе пройдзе разгляд апеляцыі на прысуд, вынесены шматдзетнай маці Ірыне Моцнай. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме.
"Цалкам верагодна, што нават саму Ірыну на яго не павязуць, а вынясуць рашэнне, а праз некалькі дзён з ім азнаёміць”, — паведаміў каардынатар аргкамітэту па стварэнні
партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Магілёве Алег Аксёнаў. Ён таксама распавёў, што актывісты БХД падалі заяўку на пікет салідарнасці з Ірынай
Моцнай у Клімавічах, а аблвыканкам накіравалі зварот з заклікам звярнуць больш пільна ўвагу на гэта пытанне.
"На наш погляд, у справе суцэльныя парушэнні, падтасоўкі, падставы, і толькі таму, што Ірына Моцнай пачала дзёргаць чыноўнікаў, каб яны выконвалі свае абавязкі”, —
адзначыў Алёг Аксёнаў.
Нагадаем, 19 снежня суд у Клімавічах, які праходзіў у закрытым рэжыме, прызнаў Моцную вінаватай і прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Прыёмная сям'я Моцных была створана ў 2002
годзе першай у Клімавіцкім раёне. На працягу дзесяці гадоў лічылася адной з лепшых. Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»праводзіць кампанію ў
падтрымку былой прыёмнай маці Ірыны Моцнай.
Паводле прэс-рэлізу БХД, фотаздымак "Нашай Нівы"