7 ліпеня праваслаўныя і грэка-каталікі адзначаюць Раство Іаана Прадцечы
Іаану, які нарадзіўся на паўгода раней Ісуса Хрыста, быў вызначаны асаблівы лёс — падрыхтаваць людзей да прыняцця Месіі.
Раство Іаана Прадцечы
Святы прарок, Прадвеснік і Хрысціцель Гасподні Іаан
нарадзіўся ў горадзе Хэўрон.
Яго бацькі, святар Захар і яго жонка Елісавета, якая была далёкай сваячкай Найсвяцейшай Панны Марыі, вельмі хацелі мець дзяцей, але, дажыўшы да старых гадоў, так і не дачакаліся нашчадкаў з-за
бясплоднасці Марыі. Аднойчы Захару падчас служэння ў
Іерусалімскім храме з'явіўся Архангел Гаўрыіл з весткай, што ў іх народзіцца сын, якога назавуць Іаан («Божая ласка»). Захар не паверыў, і тады яму было сказана, што ён не зможа вымавіць ні
слова да таго часу, пакуль прароцтва ня збудзецца. Так і здарылася.
Калі пасля Нараджэння Гасподняга цар Ірад загадаў знішчыць усіх немаўлятаў, Елісавета з сынам вымушаная была хавацца ў пустыні. Захара, які адмовіўся сказаць стражнікам, дзе знаходзіцца яго дзіця, забілі прама ў храме. Елісавета ненадоўга перажыла мужа, і малы рос пад аховай анёлаў.
Іаан Прадвеснік рос у дзікай пустыні, рыхтуючы сябе да служэння пастом
і малітвай. Ён сілкаваўся дзікім мёдам і акрыдамі, насіў грубую вопратку з вярблюджага
воласа, прыхопленую скураным поясам. У трыццаць гадоў Гасподзь заклікаў яго да
пропаведзі. Прарок Іаан з'явіўся на берагах Ярдана, каб прыгатаваць народ да прыняцця
Хрыста. Ён прапаведаваў пакаянне і хрышчэнне для адпушчэння грахоў. Яго словы: «Пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае» ўзрушвалі
людзей да глыбіні душы.
Да Іаана на раку Ярдан прыйшоў Ісус Хрыстос і
прыняў ад яго хрышчэнне. Вадохрышча Збавіцеля суправаджалася
цудоўнымі з'явамі — сыходжаннем Святога Духа ў выглядзе
голуба і голасам Бога Айца з неба: «Гэты ёсьць Сын Мой Любімы...»
Іаан
Хрысціцель выкрываў цара Ірада Анціпу, які адабраў у свайго брата Піліпа жонку Ірадыяду і ажаніўся на ёй, парушаючы габрэйскі звычай. За свае выкрыцьцё Ян быў заключаны ў вязьніцу.
Саламея, дачка Ірадыяды, танчыла на дне нараджэння Ірада і вельмі спадабалася яму. У якасці ўзнагароды за танец яна папрасіла галаву Іаана Хрысціцеля. Прароку адсеклі галаву і прынеслі яе на талерцы Саламеі, а яна аддала яе маці сваёй. Цела Іаана Хрысціцеля было пахавана яго вучнямі.