Абаронцу Курапатаў імаверна будуць судзіць 26 лютага

Дзяніс Урбановіч змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання РУУС Мінскага раёна (вул. Скарыны, 20). Паводле папярэдняй інфармацыі, 26 лютага ў Мінскім раённым судзе адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай у адносінах да яго.

У такім стане Дзяніса Урбановіча змясцілі ў ІЧУ. Фота са старонкі ў фейсбуку Дзяніса Івашына

У такім стане Дзяніса Урбановіча змясцілі ў ІЧУ. Фота са старонкі ў фейсбуку Дзяніса Івашына

16 лютага падчас Варты абароны Курапатаў ля сумнавядомай рэстарацыі “Поедем поедим” Урбановіч быў брутальна збіты аўтамабілем, якім кіраваў музыка Анатоль Лабанок. Праз падазрэнне на пашкоджанне пазванкоў медыкі наклалі на ягоную грудную клетку і правую руку своеасаблівы гіпсавы панцыр. Менавіта ў такім стане Дзяніса Урбановіча і змясцілі ў ІЧУ да судовага разгляду адміністрацыйнай справы.
«Правабарончыя арганізацыі Беларусі маюць здзейсніць належны маніторынг гэтай сітуацыі і высветліць, ці не ёсць гэта наўмысным катаваннем за ягоную актыўную грамадзянскую пазіцыю», — лічыць грамадскі актывіст Дзяніс Івашын.