Абодва беларускіх стэндап-коміка прыйшлі на «Слабое звяно» з БЧБ-бранзалетамі

Беларускія стэндап-комікі — Іван Усовіч і Ідрак Мірзалізадэ — сталі ўдзельнікамі шоу «Слабое звяно» з Марыяй Кісялёвай. Абодва коміка прыйшлі на здымкі перадачы з бел-чырвона-белымі бранзалетамі. Выпуск ад 5 лютага быў тэматычным, у ім прымалі ўдзел толькі стэндаперы.

Іван Усовіч

Іван Усовіч

«Калі нехта будзе глядзець з-за мяне - лепш не глядзіце», - напісаў Усовіч у каментарах пад выпускам на YouTube. Адзначым, у фінал беларусы не выйшлі, аднак абодва коміка прыйшлі на здымкі перадачы з бел-чырвона-белымі бранзалетамі.
А яшчэ паміж вядучай і комікам з Мядзела адбыўся такі дыялог, у якім Усовіч ўзгадаў палітычны мем пра 3%.
- Іван, а вы ў сваіх выступах карыстаецеся ненарматыўнай лексікай? - звярнулася да коміка Кісялёва.
- Мне здаецца, больш сумленна казаць менавіта так, як я кажу ў жыцці: я ж не кажу ў жыцці без мата.
- Вы заўсёды ў жыцці размаўляеце толькі матам? - удакладніла Марыя.
- 97 звычайных слоў, 3 мата - адказаў Ваня.

Ідрак Міралізадэ

Ідрак Міралізадэ


Іван Усовіч — беларускі комік з Мядзела, стаў вядомы пасля з'яўлення ў тэлешоў Stand Up на ТНТ, куды прыйшоў за Славай Камісаранкам. На дадзены момант - адзін з самых папулярных рускамоўных комікаў, апошнія сем гадоў жыве ў Маскве. Нядаўна даваў інтэрв'ю Юрыю Дудзю і быў госцем вельмі папулярнага YouTube-шоў «Што было далей».
Ідрак Мірзалізадэ - талыш па нацыянальнасці, пераехаў у Мінск у дзяцінстве (яго бацька вучыўся ў беларускай сталіцы). Ідрак скончыў Інстытут журналістыкі БДУ, а пазней пераехаў у Маскву. Некаторы час таксама выступаў у Stand Up на ТНТ, рэзідэнт маскоўскага Stand-Up Club # 1.
«Слабое звяно» - аналаг аднайменнай брытанскай перадачы The Weakest Link: удзельнікі па чарзе адказваюць на пытанні, у канцы кожнага тура самае слабае звяно пакідае гульню. З 2001 па 2005 год шоу вяла Марыя Кісялёва, потым - Мікалай Фаменка. У 2008 годзе ўсё заціхла, а ў 2020-м перадача вярнулася разам з Марыяй Кісялёвай.
tut.by