Абраны новы старшыня Маладога фронту
На Сойме Маладога Фронту 15 снежня абраны новы старшыня арганізацыі. Ім стаў абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч.

Дзяніс Урбановіч, фота Алены Ляшкевіч
Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку паведаміў Зміцер Дашкевіч.
Дзяніс Урбановіч з'яўляецца актыўным удзельнікам Курапацкай вахты. За гэта ён неаднаразова затрымліваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.