Абвешчаны прысуд Сіўчыку. Палітык абвясціў галадоўку

Вячаслава Сіўчыка абвінавацілі ў парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторны на працягу года ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). 

siuchyk_3_1.jpg

У другой палове дня 3 траўня невядомыя ў цывільным выцягнулі актывіста з маршруткі і звезлі ў мікрааўтобусе без нумароў у невядомым кірунку.
Справу разглядае суддзя Міхаіл Хома. Вячаслава абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі салідарнасці з незаконна арыштаваным Мікалаем Статкевічам і іншымі беларускімі палітвязнямі, якая адбывалася 1 траўня.
Сведка, камандзір аддзялення АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Уладзімір Грыцкоў паведаміў, што бачыў Сіўчыка, які крычаў у мікрафон “Жыве Беларусь” і "Баста”. Прозвішча другога сведкі — Пачценны. Пратакол апытання сведкі ідэнтычны першаму, нават памылкі тыя самыя.
Суддзя Хома прымае рашэнне пакараць Сіўчыка адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. У апошнім слове палітык заявіў, што абвяшчае галадоўку.
Пасля суду актывістку Ніну Багінскую, якая разгарнула каля будынку суда плакат, супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі, што могуць абвінаваціць у правядзенні несанкцыянаванага пікета.
spring96.org