Абвешчаны прысуд Вячаславу Касінераву
Графіцісту і акцыяністу Вячаславу Касінераву вынеслі прысуд у 30 базавых велічыняў штрафу за тое, што хлопец накінуў вяроўку на малую архітэктурную форму «Гарадавы» ў Мінску побач з музеем МУС.
![Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота www.svaboda.org Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота www.svaboda.org](/img/v1/images/be845f2a_79cd_464c_99ac_9f5dd633e5b4_cx15_cy0_cw85_w1023_r1_s_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота www.svaboda.org
Але ўлічваючы тое, што актывіста ўтрымлівалі пад вартай штраф быў скарочаны да 5 базавых велічыняў.
Гэткі ўчынак праваахоўныя органы інкрымінавалі як «Хуліганства» паводле крымінальнага кодэксу. Пракурор патрабаваў для Вячаслава 2 гады хіміі.
Вячаслаў патлумачыў, што збіраецца абскарджваць прысуд, бо правапарушэнне, якое ён здзейсніў не з'яўляецца крымінальным.