Адкрыты прыём заявак на «Валанцёрскі фэст 2019»!
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту» 2019!

24 жніўня «Валанцёрскі фэст» збярэ адкрытых, амбiцыйных i неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагчы вам рабіць карысныя справы.
Як гэта будзе адбывацца
Арганізацыі / ініцыятывы / крэатыўныя пляцоўкі мусяць да 7 жніўня запоўніць анлайн-форму і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу.
РАДА апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў і валанцёрак адмыслова для вас.
У дзень фэсту РАДА, арганізацыі і валанцёры сустракаюцца, знаёмяцца, размяркоўваюцца па арганізацыях і ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі. І пачынаецца валанцёрства.
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што арганiзацыi i iнiцыятывы будуць абiрацца па наступных крытэрыях:
• магчымасць для валанцёраў і валанцёрак праявіць свае здольнасці (не толькі фізычная праца, але і творчая); • устойлiвасць працы з валанцёрамi і валанцёркамі ў арганiзацыi/iнiцыятыве; • магчымасць для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту застацца ў валанцёрская камандзе арганізацыі/ініцыятывы далей.
Па ўсіх пытаннях лістуйце на info@rada.fm.
facebook.comvk.cominstagram.comrada.fm