Адміністрацыя «Дана Мола» перашкаджала збіраць подпісы за Леаніда Кулакова
Адміністрацыя «Дана Мола» перашкаджала збору подпісаў па вылучэнні Леаніда Кулакова кандыдатам у дэпутаты.
![4c086e27_774a_46bb_86c7_684eaf300e99_cx14_cy0_cw80_w1023_r1_s.jpg 4c086e27_774a_46bb_86c7_684eaf300e99_cx14_cy0_cw80_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/4c086e27_774a_46bb_86c7_684eaf300e99_cx14_cy0_cw80_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адміністрацыя гандлёвага цэнтра “Дана Мол”, што каля станцыі метро “Усход”, спрабавала перашкодзіць правядзенню пікета па зборы подпісаў па вылучэнні ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У другой палове дня 9 верасня, калі сябры ініцыятыўнай групы актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова распачалі збор подпісаў, да іх падышоў ахоўнік гандлёвага цэнтру і загадаў згарнуць пікет, паколькі, маўляў, гэта прыватная тэрыторыя.
Супрацоўнікі міліцыі, якія былі выкліканыя да месца канфлікту, ніякіх парушэнняў не ўгледзелі, тэрыторыю палічылі грамадскім месцам. Затым адміністрацыя гандлёвага цэнтру выклікала прадстаўніка выбарчай камісіі па Каліноўскай акрузе №108.
Як паведаміў праваабаронцам Леанід Кулакоў, у выніку перамоў яму давялося прыбраць замацаваны да будынку скотчам бел-чырвона белы сцяг, які больш за ўсё раздражняў адміністрацыю “Дана Мола”.
Зараз канфлікт вычарпаны і збор подпісаў працягваецца.