Афіцыйныя прафсаюзы Беларусі выпусцілі ўласную кілбасу
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выпусціла ўласную кілбасу з "прымальнай палітыкай коштаўтварэння".

Фота з сайта www.anepedia.mobi
Сервелат "Прафсаюзны" робяць на Мёрскім мясакамбінаце, піша сайт praca-by.info.
Кіраўніцтва ФПБ разаслала нізавым арганізацыям ліст, у якім рэкамендуе ўвесці гэты сервелат у меню кожнай сталовай, турбазы і санаторыя.
У лісце адзначаецца, што гэты прадукт мае "высокія арганалептычныя якасці і прымальную палітыку коштаўтварэння, бо выпускаецца з прадастаўленнем зніжкі "ад вытворцы". Прывабным кілбасу робіць, на думку прафсаюзаў, "пазіцыянаванне беларускага арнаменту і яднанне працоўнага калектыву".

Гэты ліст, спушчаны ўніз па вертыкалі прафсаюзных арганізацый, "носіць рэкамендацыйны характар", паведамляе сайт praca-by.info.
Паводле euroradio.fm