Акцыянеры сказалі «не»
Пазачарговы сход акцыянераў ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" скончыўся вельмі непрадказальна. На сходзе было ўсяго адно пытанне "Пра згоду на павелічэнне долі Гарадзенскай вобласці ў статутным фондзе ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" на суму прадстаўленай фінансавай дапамогі". На будаўніцтва новых ачышчальных збудаванняў вобласць гатовая была вылучыць 12 мільярдаў рублёў. На гэта суму сырзаводу прапанавалася надрукаваць дадатковую колькасць акцый. Тым самым доля вобласці ў статутным фондзе ААТ павінна была павялічыцца.
Пазачарговы сход акцыянераў ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" скончыўся вельмі непрадказальна.
На сходзе было ўсяго адно пытанне "Пра згоду на павелічэнне долі Гарадзенскай вобласці ў статутным фондзе ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" на суму прадстаўленай фінансавай дапамогі".
На будаўніцтва новых ачышчальных збудаванняў вобласць гатовая была вылучыць 12 мільярдаў рублёў. На гэта суму сырзаводу прапанавалася надрукаваць дадатковую колькасць акцый. Тым самым доля вобласці ў статутным фондзе ААТ павінна была павялічыцца.
Насуперак чаканням абласных чыноўнікаў, "у народзе" апынулася нямала эканамічна і юрыдычна падкаваных акцыянераў, якім не спадабалася такое становішча. У выніку запланаваны паўгадзінны сход выліўся ў двухгадзінны дыспут. Дыспут таксама нічога не вырашыў, таму акцыянеры прыступілі да галасавання, у якім "народ" з перавагай у некалькі працэнтаў (па акцыях) атрымаў перамогу, тым самым адмовіўшы вобласці.
Паводле сайта «Регион 4»