Акцыю салідарнасці з Андрэем Гайдуковым правялі віцебскія актывісты

22 чэрвеня ў Віцебску сябры «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў» правялі акцыю салідарнасці з наваполацкім дэмакратычным актывістам Андрэем Гайдуковым, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве.



01_spion.jpg

Падчас акцыі ў двух раёнах і ў цэнтры горада былі расклееныя ўлёткі супраць судовага працэсу ў дачыненні да Гайдукова.

БелаПАН