Алег Трусаў: Калі б не Кастрычнік, Беларусі не было б як дзяржавы
«Бежанства і рэвалюцыя — калі б не гэтыя з'явы, то мы б маглі ўвогуле не гаварыць па-беларуску, не кажучы пра дзяржаўнасць».
7 лістапада адзначаецца 100-я гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі, альбо інакш Кастрычніцкага перавароту. Якім чынам гэтая падзея аказала ўплыў на беларусаў і Беларусь?
Кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў лічыць, што Кастрычніцкая, як і кожная рэвалюцыя, — гэта перш за ўсё крывавая гістарычная падзея. З іншага боку, ён мяркуе, што калі б не пераварот бальшавікоў, то Беларусі б не існавала.
«Бежанства і рэвалюцыя — калі б не гэтыя з’явы, то мы б маглі ўвогуле не гаварыць па-беларуску, не кажучы пра дзяржаўнасць», — кажа Алег Трусаў.