Стагоддзе бальшавіцкага перавароту на плошчы Незалежнасці (фота)
На сталічнай плошчы Незалежнасці ля помніка Леніну раніцай 7 лістапада сабралося каля 300 чалавек, каб афіцыйна адзначыць юбілей рэвалюцыі.

Арганізатарам акцыі была Камуністычная партыя Беларусі. Удзельнічалі таксама школьнікі, БРСМ і моладзевае крыло КПБ.
Перад мітынгам усклалі кветкі пад помнік Леніну: ад партыі, БРСМ, дзяржаўных прадпрыемстваў і адміністрацый раёнаў.


Чакалі "Справядлівы Свет", які быццам павінен быў прынесці партрэты Сталіна, але ці будуць яны дакладна, ніхто не ведаў.


Другі сакратар ЦК КПБ Георгій Атаманаў выступіў з кароткай прамовай віншаваннем, і праз 10 хвілін акцыя скончылся. Плошча хутка апусцела.