«Аляксандар Рыгоравіч, у вас жа сваіх трое сыноў». Маці загінулага салдата напісала Лукашэнку
Адказ прыйшоў з Генпракуратуры. Расследаванне смерці Аляксандра Арлова прызналі няпоўным і неаб’ектыўным, прызначылі дадатковую праверку, піша «Радыё Сабода».
![c830135e_e51c_4d19_9323_aed49623186c_w1023_r1_s.jpg c830135e_e51c_4d19_9323_aed49623186c_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/c830135e_e51c_4d19_9323_aed49623186c_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вайскоўца тэрміновай службы
Аляксандра Арлова знайшлі павешаным 5 верасня. На ягонай шыі былі дзве стангуляцыйныя
баразны. Родныя салдата адразу заявілі, што не згодныя з версіяй пра суіцыд.
Праверка па факце смерці вайскоўца скончылася толькі ў канцы лютага. Маці загінулага Вользе паведамілі, што ў гібелі яе сына няма слядоў крыміналу. Выпадак прызналі суіцыдам. У пачатку сакавіка Вольга была ў абласным упраўленні Следчага камітэту ў Гродна, ездзіла азнаёміцца з вынікамі праверкі. Аднак у СК жанчыне забаранілі рабіць копіі дакументаў. Вользе стала дрэнна, са Следчага камітэту яна з’ехала на машыне «хуткай».
У канцы сакавіка родныя загінулага салдата нечакана атрымалі ліст з Генеральнай пракуратуры. Там гаворыцца, што гродзенскі абласны СК расследаваў смерць Аляксандра Арлова не ўсебакова, няпоўна і неаб’ектыўна. І паведамляецца, што 18 сакавіка Генпракуратура прыняла рашэнне накіраваць матэрыялы справы аб гібелі салдата на дадатковую праверку. Ёй будзе займацца Цэнтральны апарат Следчага камітэту.
![b00a5bbb_deae_4f3a_a72b_360f33489c5c_w650_r0_s.jpg b00a5bbb_deae_4f3a_a72b_360f33489c5c_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/b00a5bbb_deae_4f3a_a72b_360f33489c5c_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Маці Аляксандра Арлова Вольга расказала “Свабодзе”, што не звярталася ў Генпракуратуру са скаргай на расследаванне смерці сына. Жанчына кажа, што вырашыла адразу напісаць у адміністрацыю Лукашэнкі асабіста кіраўніку краіны.
«Мне сказалі, што трэба тэкст ліста набіраць на кампутары. Што так лепш будзе, але мне не было дзе, — гаворыць Вольга. — Я ад рукі напісала пра ўсё, на чатырох лістах. Усё сваімі словамі. “Аляксандр Рыгоравіч, у вас жа сваіх трое сыноў, калі б на месцы майго сына быў павешаны ваш, справа ўжо была б закрытая, а забойцы сядзелі ў турме. А як калгаснік, то справу можна закрыць і зрабіць так, што сам вінаваты”, — так і напісала. Што думала, так і напісала».
![3c52b2d2_1914_449b_8283_4a05ede45af3_w650_r0_s.jpg 3c52b2d2_1914_449b_8283_4a05ede45af3_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/3c52b2d2_1914_449b_8283_4a05ede45af3_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ліст у адміністрацыю Лукашэнкі Вольга адаслала яшчэ да завяршэння праверкі, на пачатку лютага. Гаворыць, што баялася негатыўнай рэакцыі следчых, аднак вырашыла ўсё ж напісаць. Прычынай такога кроку жанчына называе недавер да ходу праверкі. Па словах Вольгі, яна пакуль не мела размовы з новым следчым у справе сына. Ліст з Генеральнай пракуратуры для яе стаў нечаканасцю.