Аляксандр Васілевіч застанецца пад вартай яшчэ на два месяцы
Бізнесоўцу Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы. Пра гэта паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова. Ён знаходзіцца ў СІЗА ўжо паўгода.
Аляксандр Васілевіч, саўладальнік рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta і кампаніі Mint Media (выданні Kyky.org і The Village Беларусь), быў затрыманы 28 жніўня па крымінальнай справе, паведамляе REFORM.by.
Васілевіч быў прызнаны палітвязнем. За час знаходжання Васілевіча пад вартай у яго нарадзілася дачка. Папярэдні раз тэрмін утрымання пад вартай яму працягнулі ў канцы снежня, таксама на два месяцы.