Амаль 60% рэкламы на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі належыць заходнім кампаніям

На беларускім дзяржаўным тэлебачанні 58% рэкламных ролікаў належыць заходнім кампаніям, пераважна з ЗША, Германіі і Францыі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на даследаванне арганізацыі «Libereco».

1f4e8e056cef474d82d1ae66710e9a64.jpg


Больш за ўсё рэкламы размясцілі кампаніі «Mars» (61 рэкламны ролік), «Procter and Gamble» (51), «Henkel» (47) і «Sanofi» (45), «Queisser Pharma» (30), «Grindeks» (28), «Colgate-Palmolive» (27), «PepsiCo» (25).
У той жа час з дзяржаўнага тэлебачання Беларусі знікла рэклама «Carlsberg» (Данія) і «L’Oreal» (Францыя). Некаторыя заходнія кампаніі скарацілі сваю рэкламу на ТБ, у тым ліку ««Jacobs Douwe Egberts»», «Gedeon Richter» і «Nestlé». У апошняй кампаніі лічба зменшылася да 0,4% у лістападзе — з 9% у ліпені.
Арганізацыя « Libereco» правяла маніторынг рэкламы на дзяржканалах «Беларусь 1», АНТ і СТБ. Маніторынг ладзіўся 15-21 лістапада штодня з 19.00 да 22.00.