Арганізатары «Еўрабачання»: Песня ALEKSEEV не парушае правілы конкурса

Еўрапейскі вяшчальны саюз не бачыць парушэнняў у песні прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2018" ALEKSEEV. У заяве швецкаму таблоіду Aftonbladet арганізатары конкурса паведамілі, што песні "Forever" і "Навсегда" амаль ідэнтычныя, хоць і маюць розныя тэксты і даўжыню.

dsc_4405.jpg


«Аднак, у супярэчнасці з заявамі і аргументацыяй фанатаў, удзельнікаў ці кампазітараў нацыянальнага адбору Беларусі — Yandex — усходнееўрапейскі эквівалент Spotify, пацвердзіў у сваім афіцыйным адказе, што абедзве версіі песень былі камерцыйна выпушчаныя ў кастрычніку (г.зн. пасля дазволенай даты выпуску)».
Еўрапейскі Вяшчальны Саюз ніяк не пракаментаваў факты неаднаразовага выканання спеваком Аляксеевым конкурснай песні на камерцыйных канцэртах у Расіі і ва Украіне ў траўні 2017 года, што забаронена рэгламентам конкурса.
Ці будзе ўсё ж дапушчана песня ALEKSEEV да "Еўрабачання-2018", стане вядома ў панядзелак 12 сакавіка.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, аўтары песні Гюнеш, знакамітыя швецкія сонграйтары і прадзюсары Цім Норэл і Аляксандр Бард заявілі, што рыхтуюць іск супраць ЕВС і Белтэлерадыёкампаніі. Шведы абвінавачваюць іх у ашуканскіх схемах.
Паводле «Еўрарадыё»