
Цяпер прыгажун-сабор упрыгожвае цэнтр старажытнага Слоніма. Менавіта сюды прыйшло тысячы слонімцаў, каб асвяціць яйкі і пірагі да Вялікоднага стала.


Гэтую місію сумленна і шчыра выканаў настаяцель сабора айцец Віктар. Гэта дзякуючы яму, Спаса-Праабражэнскі сабор сёння шчыра вітае праваслаўных вернікаў не толькі са Слоніма, але з іншых гарадоў і мястэчак Беларусі. Ён лічыцца самым вялікім праваслаўным саборам на Гродзеншчыне, куды адначасова могуць увайсці некалькі тысяч вернікаў.



Фота аўтара