Аўтапратэст. Кіроўцы пачалі запавольваць рух на вуліцах сталіцы, але затораў пакуль няма
У Мінску кіроўцы пачалі запавольваць рух на буйных магістралях. Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, што паток зніжае хуткасць да 20–30 кіламетраў на гадзіну.

Пра гэта паведамляюць чытачы tut.by і дасылаюць відэа пра тое, што робіцца на дарогах у Мінску.
На праспекце Дзяржынскага машыны павольна рухаюцца і сігналяць.
Тое ж і на вуліцы Няміга — кіроўцы едуць павольна і сігналяць.
Нягледзячы на гэта, затораў у Мінску пакуль не назіраецца. Максімум на 10.30 раніцы — 2 балы.