Біялогія і медыцына — прыярытэты беларускай навукі

Біялогія і медыцына становяцца прыярытэтамі беларускай навукі. Пра гэта заявіў 3 мая галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Кілін пад час прэсавай канферэнцыі па пытаннях карэннага рэфармавання навуковай сферы краіны.



52fc2aee802efbad698503d28ebd3a1f.jpg

Біялогія і медыцына становяцца прыярытэтамі беларускай навукі. Пра гэта заявіў 3 мая галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Кілін пад час прэсавай канферэнцыі па пытаннях карэннага рэфармавання навуковай сферы краіны.


Паводле слоў Кіліна, навука забяспечвае інавацыйнае развіццё і належны ўзровень эканомікі, культуры і нацыянальнай бяспекі, незалежнай экспертызы і вышэйшай адукацыі, а таксама падтрымлівае прэстыж нацыі. Прычым фундаментальная навука выдае ідэі, а прыкладная навука — стварае магчымасці рэалізацыі гэтых ідэй у выглядзе прадукту, які мае попыт на рынку і прадаецца. На яго меркаванне, галоўная праблема — ў арганізацыі адпаведнай галіны прамысловасці, якая з’яўляецца апошнім звяном у ланцугу навуковая распрацоўка—падрыхтоўка вытворчасці—вытворчасць.


“Да нядаўняй пары быў вельмі значны падзел паміж навукай і галінамі вытворчасці, які ў савецкія часы вельмі добра запаўняўся галіновай навукай. Але гэты сектар навукі найбольш пацярпеў пад час перабудовы і практычна згубіў свой кваліфікацыйны патэнцыял, неабходны для пераходу да рынку, — падкрэсліў навукоўца.


Паводле ягоных слоў, неабходна тэрміновае выпраўленне гэтага сістэмнага недахопу, які стаў галоўнай праблемай беларускай навукі. Яе карэнная рэформа якраз і прадугледжвае ліквідацыю гэтага недахопу праз комплекс захадаў, сказаў Кілін. Сярод іншых сістэмных недахопаў айчыннай навукі ён назваў кадравую праблему і пытанне ўнутранай міграцыі спецыялістаў, звязанае з існаваннем парка высокіх тэхналогій.


Як адзначыў галоўны навуковы сакратар акадэміі, прыярытэтамі сусветнай навукі з’яўляюцца даследаванні ў галіне біялогіі і медыцыны .І гэтыя напрамкі мы таксама інтэнсіўна развіваем, — сказаў Кілін. Ён звярнуў увагу на тое, што структура беларускай навукі “трошкі адрозніваецца ад сусветнай, бо у нас, у асноўным, развітыя сектары фізікі, матэматыкі, матэрыялазнаўства і хіміі, а біялогіі і медыцыны — недастаткова. “Вось чаму ў гэтай пяцігодцы асноўную ўвагу мы надаём развіццю біятэхналогій, — паведаміў Кілін. Паводле ягоных слоў, былыя прыярытэтная галіны беларускай навукі будуць перанакіраваны на падтрымку біялогіі і медыцыны.


Пад час рэформы мяркуецца падвысіць узровень фінансавання навуковых даследаванняў, сказаў навукоўца. Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе пра падвышэнне паказчыку навукаёмістасці ВУП, які па выніках мінулага году складае ўсяго толькі 0,8 % (пры мінімальным гэтым паказчыку ў 1 працэнт, неабходным для развіцця навукі і эканомікі).


Сярод. галоўных мэтаў рэформы Сяргей Кілін назваў адраджэнне, узбуйненне і развіццё навукова-тэхнічнага забеспячэння галінаў вытворчасці, а таксама аптымізацыю і падвышэнне эфектыўнасці дзейнасці акадэмічнай і ўніверсітэцкай навук. “Прычым фундаментальна-прыкладныя навуковыя даследаванні павінны праводзіцца толькі тымі навукоўцамі, якія маюць сваю навуковую школу і вынікі сусветнага ўзроўню. А ўсе астатнія навукоўцы і навуковыя ўстановы пройдуць праз атэстацыю — інвентарызацыю ідэй і людзей, — сказаў Кілін.


Паводле ягоных слоў, вопытна-канструктарскія і вопытна-тэхналагічныя працы павінны адбывацца ў арганізацыях галіновай навукі праз стварэнне буйных канструктарскіх бюро на чале з генеральнымі канструктарамі. “Акрамя таго, рэалізацыя навукова-тэхнічных распрацовак з іх вопытным асваеннем павінна адбывацца ў навукова-практычных, навукова-вытворчых цэнтрах і холдынгах, — падкрэсліў галоўны навуковы сакратар акадэміі.


Ён паведаміў, што 28 красавіка прэзідыюм НАН вырашыў стварыць у акадэміі дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне “Прыродакарыстанне, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, языка і літаратуры, а таксама Інстытут эканамічных даследаванняў. Акрамя таго, паводле ягоных слоў, у бліжэйшы час плануецца стварыць у акадэміі шэраг холдынгаў: ў галіне земляробства, бульбаводства і гароднінаводства, жывёлагадоўлі і машынабудавання, у тым ліку і сельскагаспадарчага..