Беларусь сёння прыспусціла сцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы
Беларусь у знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка абвешчана нацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемерава, прыспусціла дзяржсцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Адміністрацыі прэзідэнта.
У Беларусі 28 сакавіка прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адмянена трансляцыя забаўляльных праграм.
Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, у тым ліку тыя, якія арганізоўваюцца ў грамадскіх месцах.
Паводле www.racyja.com