Беларуская чыгунка 27 снежня правядзе адзіны дзень пасажыра

Мерапрыемства пройдзе з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы.

euroradio.fm

euroradio.fm

Ахвотныя змогуць задаць спецыялістам пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем перавозак пасажыраў чыгункай агульнага карыстання ў рэгіёнах. Зрабіць гэта можна вусна, а таксама ў пісьмовым выглядзе. Заявы разгледзяць у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Адзіны дзень пасажыра праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года, у апошні чацвер трэцяга месяца квартала.
«Мінск-Навіны»