Беларуская Flo — зноў самая папулярная мабільная праграма ў свеце для здароўя і фітнесу
Беларуская мабільная праграма для жаночага здароўя Flo зноў стала самай папулярнай у свеце ў катэгорыі «Здароўе і фітнес» App Store па колькасці ўстановак.
Беларуская мабільная праграма для жаночага здароўя Flo трэці год запар называецца самай папулярнай ва ўсім свеце па колькасці ўстановак.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы сузаснавальнік Flo Дзмітрый Гурскі.