Беларускі Беластока з бчб-парасонамі: Верым у перамогу дабра, любові ды справядлівасці!

Сёння, 14 траўня, на парасонавы бел-чырвона-белы шпацыр выйшлі беларускі Беластока.

szpacyr4_2022_05_14.jpg

Дзяўчаты з бел-чырвона-белымі парасонамі выйшлі з антываенным лозунгам у падтрымку флэшмобу «Дзяўчаты супраць вайны» #я_гуляю_не_вайне! Яго абвясцілі беларускія дзяўчаты Адэсы, калі выйшлі на шпацыр падчас вайны.

Беларускі Беластока выйшлі таксама на знак салідарнасці з парасонавымі шпацырамі мінскіх дзяўчат, якія выходзілі на вуліцы ў вельмі небяспечных умовах.

Дзяўчаты з бел-чырвона-белымі парасонамі адзначылі:

"Мы салідарныя з беларускім ды ўкраінскім змаганнем супраць цемры, што навісла над нашымі краінамі, і жадаем падтрымаць добрых нязломных людзей, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі пад прыгнётам дыктатуры і ва Украіне церпяць ад тэрору расійскіх акупантаў альбо хаваюцца ад маскальскіх бомбаў ды ракет.

Мы сэрцам поруч і верым у перамогу дабра, любові ды справядлівасці!

Нельга здавацца! Святло пераможа цемру!

Жыве Беларусь!

Слава Украіне!".

szavcyr_1_2022_05_14.jpg

Легендарныя шпацыры дзяўчат з бчб-парасонамі распачаліся напрыканцы жніўня 2020 года ў Мінску і былі адной з формаў пратэсту супраць беззаконня ды гвалту. Дзяўчаты з парасонамі на вуліцах горада натхнялі беларусаў на змаганне і дэманстравалі нязломнасць духу нават у цёмныя часы, калі махавік рэпрэсіяў ужо працаваў напоўніцу.

szpacyr2_2022_05_14.jpg

szpacyr3_2022_05_14.jpg