Беларусы Масквы выйшлі да амбасады Беларусі ў чарговы раз

Паліцыя затрымала актывістаў і адвяла ў аўтазак.

photo_2021_04_02_22_23_48.jpg

Беларусы Масквы выйшлі да амбасады Беларусі, як і рабілі кожны дзень да гэтага. Сёння ў іх не было плакатаў, сцягоў, стужак і шароў (апошнім часам павялічыўся ціск на вольных землякоў).
Хоць і не было сімволікі, паліцыя затрымала актывістаў і адвяла ў аўтазак.
«Мы з кожным днём пераконваемся, што не толькі ў Беларусі папулярызуецца прынцып "часам не да законаў"».
«Дарагія землякі, мы Вас падтрымліваем усім сэрцам і душой! Ведайце і памятайце гэта ў барацьбе з дыктатарскай тыраніяй!»
«Жыве Беларусь!»
P. S.: на момант размяшчэння матэрыялу ўсе актывісты адпушчаныя дадому без наступстваў.