Беларусы не трапілі ў Топ-50 самых сексуальных нацый у свеце
Самай сексуальнай нацыяй у свеце прызнаныя ўкраінцы. Можа, таму, што ў Топ-50 не патрапілі беларусы?
Турыстычная кампанія Big 7 Travel правяла апытанне з нагоды самых прыгожых нацый у свеце. У апытанні прынялі ўдзел прыкладна 1,5 мільёна чалавек.
Рэспандэнтам апытання не было дадзена ніякіх дадатковых удакладненняў тэрміна «сексуальны», таму інтэрпрэтацыя слова адбывалася на іх меркаванне.
Як пішуць арганізатары апытання, пад словам «сексуальны», згодна са слоўнікам Merriam-Webster, разумеецца «ў цэлым прывабны або цікавы» чалавек.
У выніку, па версіі Big 7 Travel, самыя сексуальныя людзі — украінцы.
«Украінцы маюць дзіўную знешнасць і лёгка ўзначалілі нашае апытанне 2019 года. Хто можа з гэтым не пагадзіцца? Нядзіўна, што тут так шмат мадэляў», — гаворыцца ў Топ-50.
На другім месцы ў рэйтынгу апынуліся датчане, на трэцім — філіпінцы.
Суседзі Беларусі — палякі, занялі ў рэйтынгу 27-е, літоўцы — 32-е, а рускія — 33-е месца.
На апошняй, 50-й пазіцыі, апынуліся ірландцы.
Паводле thinktanks.by