Беларусы скардзяцца на недахоп рэйсаў і кіроўцаў транспарту ў рэгіёнах

Жадаючых працаваць кіроўцамі няма.

autobus_maz_1.jpg

Грамадскага транспарту ў рэгіёнах засталося на тры дні: беларусы скардзяцца на недахоп рэйсаў і кіроўцаў
Адзін з жыхароў Светлагорска паведаміў, што нядаўна ён гадзіну прачакаў аўтобус. На пытанне кандуктару «Чаму так доўга?», яна адказала, што жадаючых працаваць кіроўцамі няма. З-за гэтага, па яе словах, скарачаюць і колькасць маршрутаў.
Аб падобнай сітуацыі паведамляе і канал Свабодны Жлобін. Вадзіцеляў не хапае нават на гадзіну пік. Многія звольніліся з-за маленькай зарплаты і перапрацовак. Адмянілі некалькі рэйсаў, у тым ліку 6 маршруту, які дастаўляў людзей на СтПЦ-3.
Таксама раней «Флагшток» паведамляў, што знос аўтобусаў у гомельскім аўтобусным парку №6 складае каласальных 90%.