Беларусы стварылі інтэрнэт-партал з магчымасцямі для падлеткаў

З 5 кастрычніка пачаў сваю працу партал з магчымасцямі для падлеткаў teenjob.by.

128855_or.jpg

Teenjob.by быў створаны для таго, каб паказаць магчымасці развіцця свайго патэнцыялу як мага большай колькасці падлеткаў, і каб праз удзел яны набывалі ўпэўненасць у сваіх сілах і актыўнае свядомае стаўленне да свету. Партал прапануе магчымасці валанцёрства, стажыровак, абяцае строгую мадэрацую аб'яваў, якія размяшчаюцца.
Каму можа быць цікава і карысна размясціць аб'яву: калі вы прадстаўнік грамадскай арганізацыі, ініцыятывы або бізнэсу, гатовага ўвесці моладзь у свет прафэсіяў і/альбо новых кампэтэнцыяў, то гэта магчымасць распавесці ім пра гэта. Зарэгістраваўшыся на teenjob.by, можна пакінуць афішы нефармальных адукацыйных мерапрыемстваў, магчымасцяў прайсці стажыроўку або павалянцёрыць у арганізацыі.
Паводле прэс-рэліза