Беларусы — талерантныя? Дыскусійная сустрэча пройдзе ў Мінску

Ці сапраўды наша грамадства талерантнае і чаму нам варта стаць больш адкрытымі?

plakat_8.png

Цэнтр новых ідэй працягвае серыю сустрэч, прысвечаных прэпараванню найбольш шкодных меркаванняў, засеўшых у галовах беларусаў. Гэтыя ідэі з'яўляюцца перажыткамі савецкіх часоў, не маюць пад сабой навуковага абгрунтавання і толькі тармозяць развіццё беларускага грамадства і эканомікі краіны.

Тэмай другой дыскусіі стане талерантнасць беларусаў. Беларусь — шматкультурная краіна, у якой мірна ўжываюцца розныя народнасці і сацыяльныя групы, а памяркоўнасць і талерантнасць успрымаюцца як нацыянальныя якасці беларусаў?

Ці сапраўды мы такія талерантныя? Што такое талерантнасць і як вызначыць мяжу паміж талерантнасцю і абыякавасцю? Як змяняюцца нашы погляды ў залежнасці ад сфераў жыцця - рэлігійнай, палітычнай, сэксуальнай? Што неабходна зрабіць, каб заява аб талерантнасці беларусаў перастала быць галаслоўнай, і ці займаецца гэтай праблемай хтосьці цяпер?

Спікеры:

  • Ірына Альхоўка, спецыялістка па пытаннях гендарнай роўнасці, абароны правоў жанчын, папярэджання сямейнага гвалту і гандлю людзьмі. Кіраўніца міжнароднай грамадскай арганізацыі «Гендарныя перспектывы» і член Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.
  • Аляксандр Аўдзевіч, грамадскі актывіст, кіраўнік Лідскага міжраённага грамадскага аб'яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў».
  • Наста Лойка, сузаснавальніца і праваабаронца арганізацыі Human Constanta, магістр у галіне міжнароднага права і права Еўрапейскага саюза (ЕГУ).

Рыхтуйце пытанні і прыходзьце! Як заўсёды мы абяцаем прыемную кампанію, цікавых суразмоўцаў і жывую гутарку!

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) --  https://goo.gl/forms/qjyAqGa0dVOGPeVG2

Гэта будзе ўжо другая панэльная дыскусія спецпраекту «Зомбі-ідэі»

Калі: 4 мая, пятніца, у 19:00-21:00
Дзе: Культурны цэнтр Корпус, пр-т Машэрава 9, корпус 8 (ст.м. Пл. Перамогі)

Група ў «Фэйсбуку»

Група ва «УКантакце»

Мерапрыемства падрыхтавана пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Меркаванні, выказаныя ў межах мерапрыемства не адлюстроўваюць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага Саюза.