«Белавія»: самалёт стойкай шасі зачапіў грунт
У аэрапорце Барыспаль у нядзелю ўвечары самалёт авіякампаніі «Белавія» збіў ліхтары падчас вырульвання. Самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні, ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажа не пацярпеў, паведамілі ў авіякампаніі.
![Ілюстатыўнае фота. Фот: Вольга Шукайла, TUT.BY Ілюстатыўнае фота. Фот: Вольга Шукайла, TUT.BY](/img/v1/images/belavia_spotting_sessiya_20180615_shuk_tutby_phsl_7488.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстатыўнае фота. Фот: Вольга Шукайла, TUT.BY
У прэс-службе авіяперавозчыка паведамілі, што ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажа не пацярпеў, піша news.tut.by.
У прэс-службе «Белавія» распавялі, што 9 снежня пасля пасадкі ў складаных метэаўмовах Boeing 737−500, які выконваў рэйс В2845 па маршруце Мінск — Кіеў (аэрапорт Барыспаль), “пры прабегу правай стойкай шасі зачапіў грунт”. “Камандзір карабля ўстараніў бакавое адхіленне самалёта, пасля чаго самалёт працягнуў рух па ўзлётна-пасадачнай паласе, заруліўшы на пляцоўку для паркоўкі. Самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні”.
Як удакладніў «Белавія», самалёт зачапіў ліхтары, што асвятляюць узлётна-пасадачную паласу. У самалёта пашкоджаны абцякальнік.
![belavia_3.jpg belavia_3.jpg](/img/v1/images/belavia_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасажыраў з аэрапорта Барыспаль у Мінск накіравалі наступным рэйсам.
Праводзіцца расследаванне прычын інцыдэнту.