Беларусі дасталіся ракеты б/у

Беларусь бясплатна атрымала ад Расіі састарэлыя ЗРК С-300. Самой Беларусі яны не патрэбныя: на нашай тэрыторыі яны будуць абараняць паветра РФ. А тое, што сапраўды трэба для нашага войска, нам прыйдзецца купляць самастойна.



s300f.jpg

Антыкварыят на дарэмшчыну

 

Камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і супрацьпаветранай абаронай Беларусі генерал-маёр АлегДвігалёў 9 лютага паведаміў журналістам, што ў нашу краіну з Расіі ўжо прыбылі тры з чатырох дывізіёнаў зенітных ракетных комплексаў С-300 ПС. Па ягоных словах, два дывізіёна прыбылі з Хабараўска і паступяць на ўзбраенне 377-га зенітнага ракетнага палка ў Полацку. Яшчэ па адным дывізіёне будзе накіравана ў 1-ы і 115-ы зенітныя ракетныя палкі ў Брэсцкай і Гродненскай абласцях.

 

«Цяпер мы прымаем трэці дывізіён у Барысаве», — сказаў камандуючы. Таксама, па ягоных словах, чацвёрты дывізіён С-300 ПС разам з камандным пунктам прыбудзе ў Беларусь у сакавіку з Нагінска. «Праца, якая была праведзеная з Расіяй па бязвыплатнай перадачы нам чатырох дывізіёнаў ЗРК С-300, дазваляе з упэўненасцю казаць, што з той групоўкай зенітна-ракетных войскаў, якая ў нас ёсць, мы справімся ў бліжэйшае дзесяцігоддзе», — цытуе БелТА Алега Двігалёва.

 

Тыя комплексы, якія Расія «бясплатна» паставіла ў Беларусь, на самой справе маральна і тэхналагічна састарэлі. Яны доўга эксплуатаваліся ў аддаленых рэгіёнах, пасля чаго прайшлі капітальны рамонт, які даў ім 5-7 гадоў гарантыі. Гэта значыць «падарунак» гэты — так сабе, па прынцыпе «аддаць беднаму старыя рэчы, каб камору вызваліць».

 

Між тым, у тым жа выступе перад журналістамі Алег Двігалёў распавёў, што Беларусь у бягучым годзе плануе закупіць у Расіі чацвёртую батарэю зенітна-ракетнага комплексу «Тор-М2». «Мы працягваемпаступовае пераўзбраенне нашых злучэнняў і воінскіх частак. Сёлета плануецца набыць чацвёртую батарэю зенітна-ракетнага комплексу«Тор-М2», — сказаў генерал-маёр. Нагадаю, што першая і другая батарэі «Тор-М2» паступілі на ўзбраенне 120-й гвардзейскай зенітнай ракетнай брыгады ў 2011 і 2012 гадах. У 2014-м у брыгаду прыбыла трэцяя батарэя ракетнага комплекса.

 

Дык вось: «Тор» больш актуальны для Беларусі як для самастойнай дзяржавы. Яго задача — ўдзел у лакальных баявых дзеяннях, ён забяспечвае эфектыўную супрацьпаветраную абарону вайсковых і грамадзянскіх аб’ектаў. А задача С-300 — перахоп стратэгічных цэляў, ад самалётаў далёкага радыусу дзеяння да крылатых і балістычных ракет. Адпаведна, «Тор-М2» патрэбен Беларусі, а С-300 на беларускай тэрыторыі — патрэбен Расіі.

 

ГеапалітычныС-300

 

Не выпадкова, напэўна, адначасова з пастаўкай у Беларусь комплексаў С-300 прагучала скандальная заява прэзідэнта Акадэміі геапалітычных праблем, экс-кіраўніка Галоўнага кіравання міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны РФ генерал-палкоўніка ЛеанідаІвашова. У інтэрв'ю EADaily расійскі генерал заявіў: «НамнетрэбадапушчацьпрыходудэмакратычныхпразаходніхсілдаўладыўБеларусі, кабнеатрымалася, якнаУкраіне. Мы ж павінны нейкую карысцьатрымлівацьса сваіх паразаў, вучыцца на іх. Таму трэба працаваць над гэтым, а ў аснову супрацоўніцтва з Беларуссю ўмежах саюзнай дзяржавы ставіць не эканоміку, якая раз’ядноўвае народы, а гуманітарную сферу, культуру, навуку, адукацыю і сумесныя тэхналогіі».

 

Таксама, па ягоным меркаванні, праблема размяшчэння авіябазы ў Беларусі для Расіі — зусім не праблема. Фармальная адсутнасць уласнай авіябазы «ў выпадку неабходнасці» не перашкодзіць расійцам хутка перакінуць свае войскі ў Беларусь. «Калі Аляксандру Рыгоравічу ідэя размяшчэння авіябазы ненадта падабаецца, і ён разглядае гэта як нейкае ўшчамленне свайго суверэнітэту, то юрыдычнага афармлення ваеннай базыі не трэба, — сказаў Леанід Івашоў. — Проста трэба развіваць адзіную абаронную прастору. А яна ёсць — працуе сумесная калегія міністэрстваў абароны, узаемадзейнічаюць генеральныя штабы, падчас вучэнняў, камандна-штабных гульняў адпрацоўваюцца пытанні забеспячэння бяспекі як Беларусі, так і нашага заходняга стратэгічнага кірунку, уключаючы іПрыбалтыку. А калі ўжо сапраўды паўстане пагроза, то перадыслакаваць шэраг частак, і не толькі авіяцыйных, будзе нескладана. З іншага боку,нам сёння трэба дапамагаць умацаванню беларускіх узброеных сілаў».

 

Нарэшце, кіраўнік расійскай Акадэміі геапалітычных праблем проста не мог не ўзгадаць ЗША. «Амерыканцы ўзмацняюць сваю групоўку ў Еўропе не толькі па лінііNАТО, але і па іншых кірунках. Узмацняецца і ядзерны складнік, і наземная, і паветраная, і марскаягрупоўкі. Іўся гэтая групоўка набліжаецца да межаў Расіі. Найболей уразлівыя для Расіі месцы — гэта Прыбалтыка і межы з Польшчай. Мы павінны комплексна рэагаваць на гэтыя выклікі. Гэта могуць быць і цвёрдыя паводзіны ў Радзе бяспекіААН, і праца ў Еўропе, і, несумнеўна, узмацненне нашага ваеннага складніка», — заявіў Івашоў.

 

Каментар эксперта

 

«ПастаўкачатырохдывізіёнаўС-300 публічнаабмяркоўваласяз2011 году. Відавочна, што гэта частка дамовы аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА двух краін. Кантракт на перадачу комплексаў быў падпісаны яшчэ ўлетку 2014-га,да канца якога яны і павінны былі быць перададзеныя беларускаму боку. Але ў выніку, па шэрагу арганізацыйных і палітычных чыннікаў, перадача пачалася з спазненнем на год», — сказаў НЧ кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

 

porotnikov.jpg

Андрэй Паротнікаў

 

«Перадаюцца комплексы, якія не выкарыстоўваюцца расійскім войскам і перад перадачай Беларусіім патрабаваўся рамонт. Відавочна, гаворка ідзе аб ЗРКС-300ПС ранніх серый, гэта значыцьяны былі выпушчаныя яшчэ ў 1989-1995 гадох. А іх рамонт праводзілі расійскія жа прадпрыемствы.І не бясплатна,а закошт нашага бюджэту. Так што Расія перадае тэхніку, якая для яесамой залішняя, непатрэбная. І загружае замовамі ўласныя прадпрыемствы,якія спецыялізуюцца на рамонце такой тэхнікі.Вартатаксама адзначыць, што падобнае беларуска-расійскае супрацоўніцтва ўгаліне абароны не ўяўляе з сябе нештаасаблівае на прасторах СНД. Расія рэгулярна перадае ўзбраенне партнёрам паАДКБ. Прычым, у выпадку Казахстана, — у значнабольш вялікіх маштабах, чым для Беларусі», — зазначае эксперт