МЗС Польшчы: Расіі не спадабаюцца рашэнні NATO
Кіраўнік МЗС лічыць, што рэакцыю Расіі на планаваныя дзеянні NATO лёгка прадбачыць.
Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Фота: Polskie Radio
У ходзе сённяшняй сустрэчы ў Брусэлі міністры абароны краін-сябраў Паўночнаатлантычнага пакту зацвердзяць дакумент аб умацаванні ўсходняга флангу NATO, у тым ліку Польшчы.
Кіраўнік польскага Міністэрства замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі лічыць, што ў дакумент будуць унесеныя пытанні, якія адпавядаюць спадзяванням польскага боку. Пры гэтым ён падкрэсліў, што згаданыя рашэнні павінны быць рэалізаваныя на практыцы ў паасобных краінах альянсу.
Міністр замежных спраў Польшчы зазначыў, што дакумент не накіраваны супраць Расіі, хоць, хутчэй за ўсё, рэакцыя расійскага боку будзе негатыўнай.
Вітольд Вашчыкоўскі: "Расіяне не разумеюць, чым на самай справе з'яўляецца NATO. Пакт не мае агрэсіўнага характару. Ён аб’ядноўвае краіны, якія паважаюць дэмакратычныя каштоўнасці і рынкавую эканоміку; гэта дзяржавы, у якіх пасля структурных пераўтварэнняў празрыстыя бюджэты".
Умацаванне ўсходняга флангу NATO, міграцыйны крызіс, а таксама Грузія — гэта асноўныя тэмы на сустрэчы міністраў абароны краін альянсу.
Двухдзённае пасяджэнне ў Брусэлі — адна з найважнейшых сустрэчаў перад самітам пакту, які ў ліпені адбудзецца ў Варшаве.