InformNapalm адказвае МЗС Расіі: ёсць падставы для вайсковага трыбуналу

5 лютага Дэпартамент інфармацыі і друку МЗС Расіі апублікаваў каментар, у якім выказаў «абурэнне антырасійскай прапагандай у турэцкіх сродках масавае інфармацыі».



0014.jpg

Адкінуўшы рытарычнае дыпламатычнае шалупінне, з якога актыўна карыстаюцца гэтыя адмыслоўцы на інфармацыйным фронце, накшталт «агрэсіўнай антырасійскай прапаганды», «беспадстаўных абвінавачванняў” і г.д., вылучым галоўнае:

1.                  Дыпламаты катэгарычна адмаўляюць выкарыстанне любых забароненых боепрыпасаў, вылучаючы пры гэтым «запальныя і касетныя бомбы».

2.                  Чыноўнікі абураныя сцверджаннямі, што расійская вайсковая авіяцыя здзяйсняе ўдары па грамадзянскіх аб’ектах.

3.                  МЗС Расіі не бачыць сувязь паміж дзеяннямі Паветрана-касмічных сілаў Расійскай Федэрацыі і перасоўваннем сірыйскіх уцекачоў да мяжы з Турэччынай.

4.                  У дакуменце МЗС не згадваецца ІДІЛ, але знойдзеныя нейкія іншыя баявікі і загадкавыя «атрады патрыятычнае апазіцыі»;

5.                  Катэгарычная адмова абвінавачанню ў генацыдзе.

Усе гэтыя сцверджанні неаднаразова аспрэчваліся ў матэрыялах, апублікаваных на сайце InformNapalm, валанцёры нашай міжнароднай супольнасці назбіралі мноства доказаў злачынных дзеянняў Расійскай Фэдэрацыі, таму мы вырашылі адрэагаваць на гэты дыпламатычны крок, выкарыстоўваючы вынікі ўласных OSINT-расследаванняў і іншыя адкрытыя крыніцы, каб чарговага разу ткнуць носам расійскіх дыпламатаў і першых асобаў Крамлю.

Разгледзім па пунктах.

1.                 Дыпламаты катэгарычна адмаўляюць выкарыстанне любых забароненых боепрыпасаў, вылучаючы пры гэтым «запальныя і касетныя бомбы».

 

Падаем доказы OSINT-дасследнікаў InformNapalm, якія сведчаць пра пастаўку Расіяй у Сірыю боепрыпасаў падвышанай ступені паражэння:

1). Тэрмабарычныя боепрыпасы да цяжкіх агнямётных сістэмаў ТВС-1 / ТВС-1А — спасылка.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_3e11e1f7dcfa13bfa25c0a26485b2272.jpeg

2). Цяжкія агнямётныя сістэмы (ТВС) «Сонцапёк» — спасылкаспасылкавідэа.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_b2f6151b45d32f0bc1199ca7e6758c79.jpeg

Неаднаразова непасрэднае выкарыстанне цяжкіх боепрыпасаў войскамі Расіі ў Сірыі было зафіксаванае ў фота і відэа і распаўсюджанае СМІ і ў сацсетках, таксама пра выкарыстанне такога ўзбраення кажуць аскепкі снарадаў і не разарваныя боепрыпасы.

Выкарыстанне касетных бомбаў, зафіксаванае і на відэа, Tafas, Daraa, 06.02.2016 г. — відэа.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_72c74a3bd915ba892cd716278d616aeb.jpeg

Гэтак, касетныя бомбы былі пададзеныя і арабскімі журналістамі ў матэрыяле з 03.02.2016 г.: «Расійскія СМІ паказалі кадры, дзе апублікаванае выкарыстанне вайсковых знішчальнікаў у рэйдах у Сірыі і выкарыстаныя ракеты, якія ўтрымліваюць касетныя бомбы, што з'яўляецца адным з відаў міжнародна забароненае зброі, асабліва ў дачыненні да цывільных асобаў» — спасылка.

«Калекцыя фатаздымкаў, апублікаваная ў расійскіх СМІ, у тым ліку агенцтвам “Спутник” (рас.) і Міністэрствам абароны таксама дэманструе вайсковыя лятакі, якія маюць ракеты з касетнымі бомбамі ўнутры».

На гэтым фатаздымку можна пабачыць хвост РБК-500 АТ-2,5 РТМ — аднаразовая бомбавая касета з масай 500 кг, заладаваная аскепкавымі баявымі элементамі. Гэтая ж бомба і элементы паражэння можна пабачыць у відэа, пададзеным вышэй.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_2679a57217530c6358aa1aa2fdaa9c15.jpeg

Гэтая ж бомба, РБК-500А-2,5РТМ, усталяваная ў бомбакідальніку расейскага лятаку.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_c9b9e59d7474839f9288e241120ced50.jpeg

Фота для ідэнтыфікацыі, такая ж бомба з маркаваннем, спасылка.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_0272dbf1df091465b43b023e517afd7a.jpeg

Крамлёўскія прапагандысты “засвяцілі” на базе Хмеймім лятакі ПКС РФ, на якіх падвешаныя аднаразовыя бомбавыя касеты РБК-500 — спасылкаспасылка.

Расійскія лятакі выкарыстоўваюць касетныя бомбы — відэавідэа.

Расія выкарыстоўвае забароненую зброю ў правінцыі Ідліб — відэавідэавідэа.

Неразарваная касетная бомба РБК-500 з суббоепрыпасамі АТ-2,5РТМ знойдзеная ў Saraqeb правінцыі Ідліб пасля здзяйснення авіяўдару лятакамі ПКС РФ 23 студзеня 2016 году — спасылкаспасылка.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_0f4bc5118032325f78b47b41f6f2f54c.jpeg

Расійскія войскі выкарысталі фосфарныя бомбы на паўночным захадзе Сірыі, у правінцыі Ідліб — спасылкавідэа.

Су-24 ПКС РФ скідвае бомбу над горадам Talbiseh. Бруха лятаку і нос пафарбаваныя ў адзін тон — белы. Сірыйскія Су-24 як правіла маюць блакітнае бруха. 30.01.2016 г. — спасылка.

Такім чынам, выкарыстанне ПКС РФ боепрыпасаў падвышанай небяспекі ў Сірыі мы даказалі. Дзе ж яны іх выкарыстоўваюць? Можа для знішчэння цяжкой тэхнікі ІДІЛ? Або для разбурэння іх інфраструктуры, напрыклад, нафтаправодаў, што адразу ж падарвала б іхныя сілы? Факты няўмольна сведчаць пра іншае — мэтай расійскіх лётчыкаў з'яўляюцца цывільныя аб’екты, гэта пацверджанае мноствам фота і відэадакументаў, гэта адлюстраванае ў статыстыцы, пра гэта нам таксама паведамляюць людзі, якія знаходзяцца ў месцах бамбаванняў.

2.                 Чыноўнікі абураныя сцверджаннямі, што расійская вайсковая авіяцыя здзяйсняе ўдары па грамадзянскіх аб’ектах.

Гэтак, у інтэрв'ю InformNapalm турэцкі журналіст выдання «Timeturk», які асвятляе развіццё падзеяў у Сірыі і на Блізкім Усходзе, Фуркан Азеры (Furkan Azeri) раскрыў мноства цікавых фактаў і распавёў супроць каго насамрэч ваююць расійскія войскі ў Сірыі: «Калі вы паразмаўляеце з любым дзіцяці ў Сірыі, ён абсалютна спакойна вам растлумачыць, што Расія забівае не ІДІЛ, але народ Сірыі», «апроч хаосу і павялічэння колькасці ахвяраў Расія больш нічога не дала насельніцтву Сірыі», «Расія бамбуе выключна цывільнае насельніцтва»спасылка.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_ccabe2ecf3c8cb99a7fd7d0c3d9f1d31.jpeg

Ратаўнік з арганізацыі «Белыя каскі» Абдала Аль-Хафі сцвярджае: «З пачатку лістапада расійцы пачалі актыўна бамбіць Гуту. У Думе, Хамурыі, Кафр Батне загінулі сотні чалавек праз расійскія авіяўдары. А касэтныя расійскія бомбы ператварылі жылыя кварталы на цалкам разбураныя раёны.

Я не магу забыць масавыя забойствы ў Кафр Батне і Джысрыне. І масавае забойства ў Хамурыі. І ўдары па г. Дума.

У маіх вушах дагэтуль гукі смерці, я памятаю пах крыві і разарваных чалавечых целаў», «Расійцы маюць дзікі звычай — яны б’юць па тым жа самым месцы двойчы, чакаючы, пакуль людзі збяруцца на месцы здарэння пасля першага ўдару»спасылка.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_8bb7f03c65738c77f742443cdb5566df.jpeg

Доктар Хасан Альаараж, дырэктар аховы здароўя ў правінцыі гораду Хама, які мае дачыненне да Міністэрства аховы здароўя свабоднае Сірыі, таксама сведчыць супроць Расіі: «Расійцы здзяйсняюць дакладныя і вельмі разбуральныя праз сваю магутнасць удары. Мы, лекары, бачылі наступствы ўдараў па насельніцтву. На падставе барацьбы з ІДІЛ, Расія ўмяшалася, не — акупавала тэрыторыю Сірыі», «У самыя першыя дні бамбаванняў Расія бамбавала больніцу на поўначы правінцыі Хама, у вёсцы Латамніі. Віна гэтай больніцы была ў тым, што там надавалася медычная дапамога насельніцтву. Падчас нападу расійскіх лятакоў загінулі 5 параненых чалавек, якія знаходзіліся на той момант у шпіталі, і 1 медпрацаўнік, цалкам знішчаныя 2 машыны хуткай дапамогі. Больніцу бамбавалі двойчы, цяпер яна цалкам разбураная. 28.10.2015 г. расійскія лятакі бамбавалі больніцу г.Кафр Зіта, пасля чаго 2/3 больніцы былі знішчаныя» — спасылка.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_f5c65cd88207e7cdbc11761887c40505.jpeg

Фота: Кафр Зіта, правінцыя Хама. Больніца пасля авіяўдару

У Алепа зараз цяжкая сытуацыя, армія рэжыму спрабуе перакрыць дарогу з Турэччыны і адцінае частку тэрыторыі, людзі, якія знаходзяцца на ёй, рыхтуюцца да блякады, набываюць прадукты й паліва. У гэты час расійскія лятакі бамбуюць цывільныя аб’екты — спасылка,спасылкаспасылка.

У Жэневе перад будынкам ААН адбылася акцыя, якая засведчыла, што расійскія вайскоўцы забіваюць у Сірыі невінаватых мірных жыхароў, у прыватнасці, дзяцей. Лётчыкі-забойцы бамбуюць цывільныя аб’екты на тэрыторыях, руйнуючы іхную інфраструктуру, метадычна забіваючы сірыйскіх грамадзянаў, якія выступілі супроць злачыннага рэжыму Асада. Паводле дадзеных  праваабарончае арганізацыі, з-за расійскіх авіяўдараў загінулі больш за 1380 цывільных асобаў, разам з 332 дзіцяці. Фатаздымкі гэтых дзяцей і былі падазеныя ўдзельнікам перамоваў, грамадзянам, прадстаўнікам СМІ — спасылка.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_c5fee68d42aea254ccf23151b101dd92.jpeg

Вось супроць каго ваюе Расія ў гэтай вайне — пасля бамбавання гораду Дэйр Аль Асафір ратаўнікі выцягваюць з-пад абломкаў жылога дому жывога дзіцяці, які выжыў толькі дзякуючы цуду (студзень 2016 г.) — відэа.

11 студзеня 2016 г. ПКС РФ здзейснілі авіяўдар па школе ў горадзе Anjarah правінцыі Алепа. Больш за 20 загінулых — спасылкаспасылка.

У выніку атакі расійскай авіяцыі на школу ў Сірыі загінулі 9 чалавек — спасылкаспасылка.

Чарговая фіксацыя вайсковых злачынстваў ПКС РФ. Авіяўдар па Jisr al Shgour правінцыі Ідліб. 16 загінулых, разам з 7 дзіцяці — спасылкаспасылка.

Алепа, 13.01.2016 г., зноў пацярпелі дзеці — відэа.

Хлопчык распавядае, як расійская авіяцыя разбамбавала школу ў Анжары, дзякуе Бога, што выжыў, 11.01.2016 г. — відэа.

Горад Дума, 13.12.2015 г., клініка дзіцячага лекара пасля расійскага бамбавання — відэа.

Горад Ідліб пасля авіяцыйнага бамбавання ПКС РФ, 01.10.2015 г. — відэа.

Наступствы авіяўдару ПКС РФ па гораду Douma, 10.01.2016 г. — спасылкаспасылка.

Наступствы авіяўдару ПКС РФ па гораду Kafr Hamra правінцыі Алепа, 14.12.2015 г. — спасылка.

Наступствы авіяўдару ПКС РФ па гораду Anadan, 07.02.2016 г. — спасылка.

6 лютага 2016 г. у горадзе Алепа праз бамбаванне расійскіх лётчыкаў загінула 10-гадовая дзяўчынка — спасылка.

4 лютага ў горадзе Храйтан правінцыі Алепа загінулі 3 чалавекі, сярод іх дзіцяці — спасылка.

4 лютага ў Tareeq Al Bab не меней за 6 ахвяраў авіяўдару расійскіх ПКС — спасылка.

4 лютага ў Saad Al Ansari непадалёк Алепа 6 ахвяраў расійскіх бамбаванняў — спасылка.

3 лютага ў горадзе Храйтан ў правінцыі Алепа праз авіяўдар ПКС РФ загінулі тры чалавекі, адна з іх жанчына — спасылка.

 

Аналагічныя дадзеныя што да забойстваў дзяцей мы падавалі ў артыкуле «Даказанае: расійскія вайскоўцы — забойцы сірыйскіх дзяцей» — спасылка.

Паводле статыстыкі ахвяраў вайны ў Сірыі за студзень 2016 г., Расія апынулася на першым месцы сярод забойстваў цывільнага насельніцтваспасылка.

blog.informnapalm.org__wp_content_uplo_072fb5a3125dd695dc6f09544df13c92.jpeg

3.                 МЗС не бачыць сувязь паміж дзеяннямі Паветрана-касмічных сілаў Расійскай Фэдэрацыі і перасоўваннем сірыйскіх уцекачоў да мяжы з Турэччынай.

Сувязь паміж бамбаваннямі ПКС РФ гарадоў і вёсак Сірыі і павялічэннем колькасці ўцекачоў мы фіксавалі ўжо неаднойчы — спасылкаспасылкаспасылкаспасылкаспасылка, але тут варта прызнаць слушнасць крамлёўскіх дыпламатаў, бо відавочнае павялічэнне колькасці ўцекачоў ёсць не адзінай мэтай, праз гэта Расія таксама надае дапамогу рэжыму Асада, здзяйсняючы ціск на сілы апазіцыі, шантажуючы іх бамбаваннямі гарадоў, дзе жывуць сем’і тых, хто ваюе з рэжымам і шмат іншага.

Пра гэта паведамляюць і журналісты, якія працуюць у рэгіёне — відэа.

4.                 У дакуменце МЗС не згадваецца ІДІЛ, затое знойдзеныя нейкія іншыя баявікі і загадкавыя «атрады патрыятычнае апазіцыі»;

Пытанне нечаканай замены агульнаўжыванай назвы для тэрарыстаў «ІДІЛ» на загадкавых баявікоў з увядзеннем ва ўжытак вынайдзенага расійскімі дыпламатамі тэрміна «атрады патрыятычнае апазіцыі» застаецца адкрытым. Верагодна хлусіць, што яны бамбуюць ІДІЛ там, дзе яго наўпрост няма, для Крамля ўсё больш складана, і ва ўжытак былі ўведзеныя новыя размытыя азначэнні.

5.                 Катэгарычная адмова абвінавачанню ў генацыдзе.

Знішчэнне насельніцтва Сірыі праз выкарыстанне боепрыпасаў з вялікай сілай паражэння ў гарадох і вёсках, якое выклікае перасоўванне вялікае колькасці людзей, пазбаўленых прытулку і маёмасці, вымушаных блукаць па краіне і бегчы за мяжу — ці гэта не генацыд сірыйскага народа? Расія таксама спрыяе арганізацыі галадамору ў аточаных праасадаўскімі войскамі гарадох, надаючы падтрымку з паветра сілам рэжыму Асада.

Расія акупавала частку Сірыі і ўдзельнічае ў генацыдзе супроць сірыйскага народу, выкарыстоўваючы забароненыя боепрыпасы з вялікай сілай паражэння па цывільных аб’ектах. Выклікаючы патокі ўцекачоў і ўплываючы на размеркаванне сілаў у гэтым рэгіёне, РФ здзяйсняе цынічныя вайсковыя злачынствы, якія прыкрываюцца шырмай барацьбы з ІДІЛ.

Апроч усяго пададзенага, міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm здзейсніла трохдзённае галасаванне ў сацыяльным сеціве “Твітэр”, падчас якога было апытанае звыш за 2500 рэспандэнтаў. Ахоп аўдыторыі, якой было пададзенае апытанне, склаў звыш за 40 000 чалавек. Падчас галасавання 96% апытаных выказалі меркаванне, што дзеянні ПКС РФ у Сірыі адназначна ёсць вайсковымі злачынствамі і толькі 3% апытаных супроць.

2-1.jpg

1.jpg

Такім чынам, рыторыка расійскіх прапагандыстаў і дэмаршы расійскіх дыпламатаў не вытрымліваюць аніякае крытыкі. Са свайго боку міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm здзяйсняе максімум намаганняў для таго, каб вайсковым злачынствам кіраўніцтва РФ і расейскіх вайскоўцаў была нададзеная як мага большая агалоска для грамадскасці. Бліжэйшым часам InformNapalm таксама апублікуе чарговы спіс афіцэраў ПКС РФ, якія прымалі ўдзел у бамбаваннях сірыйскага народа. У новую інфаграфіку ўвойдуць імёны звыш 30 вайскоўцаў, ідэнтыфікаваных падчас здзяйснення інфармацыйнае выведкі. Мажліва нашыя дадзеныя таксама ўвойдуць у матэрыялы будучых расследаванняў вайсковага трыбуналу супроць крамлёўскага рэжыму.

Матэрыял падрыхтаваны адмыслова для InformNapalm.

Падзяку за збор і аналіз інфармацыі Кацярыне Ярэська.

Падзяку за ідэнтыфікацыю ўзбраення і тэхнікі Дзмітрыю К.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.