Беларусь абрыне расійскі аўтарынак?

Аналітычнае агенцтва «Аўтастат» тлумачыць, як павышэнне ўтыльзбору ў Беларусі адабʼецца на расійскім аўтарынку.



lexus_es.jpg

Фота з сайта belsat.eu

У сувязі з павышэннем утылізацыйнага збору на аўто расійскія аўтадылеры баяцца згубіць беларускіх пакупнікоў.

З 4 лютага збор пры ўвозе аўта ў краіну павышаны ў 8,25 разы для фізічных асобаў і ў 1,65 разы — для юрыдычных. Па гэтай прычыне беларускія пакупнікі аўто будуць шукаць аўтамабілі ў прадаўцоў унутры краіны, заўважае расійскае аналітычнае агенцтва «Автостат». У той час расійскія аўтадылеры могуць згубіць беларускіх пакупнікоў.

Губляць ёсць што: у некаторых расійскіх аўтасалонах, як у «Renault Клинцы» доля беларускіх пакупнікоў дасягае нават 30 %.

 

Пакупнікоў з нашай краіны адзначаюць і ў аддзеле маркетынгу цэнтру «Атлант-М Смаленск»:

«Сапраўды, беларускі трафік ідзе да нас. Мы сябруем з беларусамі, яны тэлефануюць, дасылаюць заяўкі, просяць ператэлефанаваць».

Для беларусаў аўтадылеры суседняй краіны нават часам ладзяць дадатковыя паслугі ў выглядзе трансферу і рассялення ў гасцініцы.

Дылеры мяркуюць, што нават з павышэннем утылізацыйнага збору беларусы яшчэ нейкі час будуць набываць аўто ў Расіі, бо курс долара будзе ствараць розніцу паміж цэнамі ў двух краінах. Аднак з часам расійскія прадаўцы рызыкуюць страціць беларускіх пакупнікоў.

belsat.eu