Беларусь застанецца на летнім часе
8 кастрычніка прэзідыум Савета міністраў Беларусі прыняў рашэнне адмовіцца ад пераходу на зімовы час.

Нагадаем Беларусь засталася ў летнім часе восенню 2011 года, калі ўслед за Расіяй адмовілася пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў. У гэтым годзе Расія вырашыла вярнуцца ў зімовы час. Але наш урад пасля стварэння адмысловай камісіі і вывучыўшы яе высновы адмовіўся ад пераводу стрэлак.
Такім чынам, хутка ў нас не будзе розніцы ў часе з Расіяй, а вось з Еўропай розніца павялічыцца. Розніца ў часе паміж Беларусью і Літвой, Латвіяй і Эстоніяй складзе 1 гадзіну, Польшчай, Германіяй, Швецыяй — 2 гадзіны, Украінай — 1 гадзіну.
Дарэчы, для Беларусі астранамічным (а значыць найбольш зручным для арганізму) з'яўляецца якраз зімовы час.