Болей за 700 беларусаў сёлета не змаглі выехаць за мяжу праз змену прозвішча

710 беларусаў сёлета не здолелі выехаць за мяжу праз змену прозвішча. Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, у пунктах пропуску на мяжы ўсё часцей выяўляюць пашпарты, якія сталі несапраўдныя ў сувязі са зменай прозвішча пасля рэгістрацыі або скасавання шлюбу, піша Еўрарадыё.

nch_001_28.jpg


Адзін з апошніх інцыдэнтаў здарыўся 1 жніўня ў аўтадарожным пункце пропуску “Брэст”. 28-гадовая жыхарка сталіцы ехала за мяжу на аўтобусе і падала для кантролю пашпарт, тэрмін дзеяння якога скончыўся 30 траўня гэтага года. Дзяўчына мусіла замяніць прозвішча пасля разводу і атрымаць новы дакумент, але не паспела гэтага зрабіць. У выніку ў яе сарвалася вандроўка, а да таго ж яна цяпер заплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў.
Дзяржпамежкамітэт нагадвае грамадзянам, што перад выездам за мяжу трэба абавязкова правяраць тэрмін дзеяння пашпарта. Асабліва гэта тычыцца тых, хто нядаўна змяніў прозвішча пасля шлюбу або разводу. Іх пашпарты становяцца несапраўднымі праз месяц.