БСБ-банк паведаміў, дзе можна зняць грошы па картках і што рабіць кліентам за мяжой

На дадзены момант карткі БСБ-банка заблакавалі Белаграпрамбанк, БПС-Сбербанк і Пріёрбанк. Не праходзяць аперацыі па тэрміналах у арганізацыях гандлю, у банкаматах названых банкаў і на заправачных станцыях.

Пра гэта паведамляе БСБ-банк.

Кліенты могуць здымаць грашовыя сродкі ў банкаматах банкаў БелВЭБ, Тэхнабанк, Альфа Банк, Банк Масква-Мінск, РРБ банк, Ідэя Банк, МТБанк, Белінвестбанк, а таксама разлічвацца ў гандлёвых сетках, якія абслугоўваюцца гэтымі банкамі. Інфармацыя па іншых банках удакладняецца.

Нагадаем, што з 26 чэрвеня 2017 года ў адпаведнасці з Рашэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь БСБ-банк не ажыццяўляе дзейнасць па ўкладных аперацыях, а таксама па аперацыях з аплатнымі карткамі фізічных асоб. Такім чынам, з гэтай даты кліентам стане недаступна зняцце і папаўненне грашовымі сродкамі бягучых рахункаў фізічных асоб і карт-рахункаў банка, разлікі па плацежным картах банка.

БСБ-банк назваў рашэнне Нацбанка жорсткім і неадпаведным выяўленым парушэнням.

БСБ звярнуўся да сваіх кліентаў з просьбай зняць грашовыя сродкі з усіх сваіх плацежных картак банка, а таксама з рахункаў фізічных асоб да 25 чэрвеня. Гэта можна зрабіць у касах БСБ і банкаматах любога банка, акрамя чатырох вышэйпералічаных. Усе камісіі за зняцце грашовых сродкаў на тэрыторыі Беларусі скасаваны.

Кліентам, якія знаходзяцца за мяжой, БСБ-банкі раіць папрасіць сваякоў або давераных асоб атрымаць бясплатна неперсаніфікаваныя аплатныя карткі.

Пасля гэтага сваякі, давераныя асобы змогуць паведаміць кліенту рэквізіты дадзенай карткі, а кліент зможа перавесці на яе грашовыя сродкі з сваёй карткі, якая знаходзіцца з ім за мяжой. Таксама сваякі змогуць зняць грошы без камісіі ў банкаматах і аддзяленнях БСБ Банка ў Беларусі.

Для атрымання неперсаніфікаванай карткі неабходна з пашпартам звярнуцца ў аддзяленне БСБ Банка. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: